За адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. у падвалах мінскай турмы НКУС было расстраляна больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. З нагоды трагічнай гадавіны ўчора беларусы ў Польшчы зладзілі ўрачыстасці.
У Варшаве Музей вольнай Беларусі зладзіў прэзэнтацыю кнігі «(Не)расстраляныя», у якой сабраны біяграфіі, выбраныя творы і архіўныя фотаздымкі беларускіх пісьменнікаў, рэпрэсаваных сталінскім рэжымам.
The commemoration of the 85th anniversary of „The Night of the Shot Poets” at the Free Belarus Museum in Warsaw – music, poetry and the book presenting the Belarusian writers killed in 1937 by the Soviet Communist regime. #ночрасстраляныхпаэтаў pic.twitter.com/iCruTPXf1P
— Artur Michalski (@michalski_artur) October 31, 2022
Падчас імпрэзы выступілі літаратары Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава, музыкі Алесь Дзянісаў, Relikt і Chornabrova. Падтрымаў ініцыятыву прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Павел Латушка.
«Забітыя, але не забытыя» – пад такім лозунгам прайшла акцыя памяці «Ночы расстраляных паэтаў» у Кракаве.
Акцыя пачалася а 13-й гадзіне з дзіцячага спектаклю. А скончылася ўвечары. Былі чытанні вершаў забітых паэтаў, спявалі песні, слухалі паэта і рэдактара часопіса «Таўбін» Артура Камароўскага. Важным было тое, што ў акцыі памяці прынялі ўдзел і прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары, кажа адна з арганізатараў мерапрыемства Кася Іофе.
У гэтым годзе акцыі памяці, прысвечаныя «Ночы расстраляных паэтаў» акрамя Кракава прайшлі таксама ў іншых гарадах Польшчы, такіх як Беласток, Лодзь, Уроцлаў і іншыя.
Крыніца: wb24.org/racyja.com
Фота Racyja.com