У Дзень Усіх Святых польскія дыпламаты ў Беларусі наведваюць дзясяткі польскіх магілаў у розных кутках краіны.

Польскія дыпламаты наведалі могілкі, дзе пахаваныя польскія жаўнеры, заслужаныя суайчыннікі і проста жыхары гэтых земляў. Свечкі запалілі, у тым ліку, на могілках у Мінску, Гродне і Брэсце.

Часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча у Мінску Марцін Вайцяхоўскі падзякаваў мясцовым жыхарам за дапамогу ў доглядзе за месцамi нацыянальнай памяці.

«Мы дзякуем усім, хто дапамагае нам, каб памяць пра мінулае не памерла. Пакуль мы памятаем пра памерлых, яны жывуць у нашых сэрцах!» – напісаў дыпламат у твiтэры.

1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень мы ўспамінаем усіх, хто жыў да нас, нашых родных, сяброў, бацькоў, сваякоў, знаёмых, ускладаючы кветкі і запальваючы свечкі. Са святам памерлых звязаны агонь – сімвал памяці, удзячнасці, малітвы.

Крыніца: wb24.org

Фота Pixabay.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)