У аўторак, 1 лістапада, мы адзначылі ўрачыстасць Усіх Святых. Актывісты шматлікіх аддзелаў Саюза палякаў на Беларусі ўшанавалі памяць сваіх гераічных землякоў, наведаўшы іх магілы, раскіданыя па ўсёй Гродзенскай вобласці. Пра гэта паведамляе партал найбуйнейшай польскай арганізацыі Беларусі Znadniemna.pl.
1 і 2 лістапада палякі ў Беларусі ўскладаюць кветкі і запальваюць знічы на магілах герояў, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі і савецкімі захопнiкамi. Сёлета ўпершыню за шмат гадоў шмат дзе не гараць свечкі, бо службы беларускага рэжыму зруйнавалі магілы і помнікі салдатам Арміі Краёвай.
Сёлета паводле загаду ўладаў зраўнялі з зямлёю могілкі салдат Арміі Краёвай у Сурконтах, кватэру польскіх герояў у Мікулішках, у тым ліку знішчылі надмагільныя крыжы каля вёскі Качычы.