Беларусы, якія жывуць у Варшаве, узялі ўдзел у шэсці з нагоды Дзядоў. Падчас урачыстасцяў успомнілі суайчыннікаў, забітых у часы СССР і рэжымам Лукашэнкі. Сёлета ўдзельнікі маршу прынеслі з сабой таксама фотаздымкі добраахвотнікаў, якія загінулі на вайне ва Украіне.

У Варшаве беларусы неслі партрэты землякоў, якія загінулі на майдане, і тых, хто аддаў жыццё падчас расiйскай агрэсii супраць Украіны. Удзельнiкi шэсця ўспомнілі ахвяраў рэпрэсій Лукашэнкі і выказалі веру, што неўзабаве змогуць арганізаваць такое шэсце ў свабоднай краіне.

 

Wyświetl ten post na Instagramie

 

Post udostępniony przez Biełsat po polsku (@bielsatpl)

Беларусы сабраліся ля крыжа Яна Паўла ІІ у Варшаве на плошчы Пілсудскага. Затым яны прайшлі калонай да помніка Адаму Міцкевічу, а потым да Замкавай плошчы. Падчас шэсця гучалі лозунгі «Жыве Беларусь!», музыкі гурта «Літы Талер» гралі на беларускіх дудах. Перад калонай Жыгімонта выступіў беларускі музычны гурт 23:24 .

Апошні раз Дзяды адзначаліся ў 2020 годзе пад Мінскам у лесе пад Курапатамi — на месцы расстрэлаў тысяч людзей у сталінскія часы.

Крыніца: TV Biełsat / polskieradio.pl

Фота Instagram / TV Biełsat

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)