На 91-м годзе жыцця пайшоў з жыцця заслужаны для Лідчыны польскі дзеяч Станіслаў Ушакевіч.
Станіслаў Ушакевіч быў шматгадовым актывістам Таварыства польскай культуры Лідчыны, ініцыятарам шматлікіх грамадска-культурных праектаў, рэдактарам польскага краязнаўчага часопіса «Ziemia Lidzka». Разам з Віктарам Насовічам заснаваў у Лідзе Кола салдат Арміі Краёвай. У 1996 годзе Станіслаў Ушакевіч дапамог атрымаць ветэранскія дакументы для больш чым 100 чалавек — былых салдат Арміі Краёвай, Народнага войска польскага , удзельнікаў абарончай вайны 1939 года.
Сёння ў лідскай фары адбылася пахавальная Імша за спачылага Станіслава Ушакевіча.