Віцэ-старшыня Саюза палякаў Беларусі Марэк Занеўскі паведаміў, што ў кватэрах актывістак СПБ Ірэны Валюсь і Рэнаты Дземянчук прайшлі ператрусы. Ператрусы таксама праходзяць у сядзібе аб’яднання ў Гродне.

«На гэты момант ідуць ператрусы ў кватэрах старшыні рады СПБ Ірэны Валюсь і віцэ-прэзідэнта Рэнаты Дземянчук. Тэлефоны актывістаў не адказваюць», — напісаў Занеўскі ў фэйсбуку.

У панядзелак стала вядома, што пракуратура хоча ліквідаваць фірму «Клерыгата», якая «незаконна дзейнічала пад шыльдай Саюза палякаў Беларусі».

Таксама распачата крымінальная справа па арт. 193-1 Крымінальнага кодэкса за незаконную арганізацыю і ўдзел у дзейнасці грамадскага аб’яднання.

Крыніца: wb24.org

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)