У суботу, 12 лістапада, у храме Божага Провіду ў Варшаве з удзелам прэзідэнта Анджэя Дуды адбылася цырымонія пахавання прэзідэнтаў Рэспублікі Польшча ў выгнанні: Уладзіслава Рачкевіча, Аўгуста Залескага і Станіслава Астроўскага.

Першыя прэзідэнты Другой Польскай Рэспублікі ў выгнанні – Уладзіслаў Рачкевіч, Аўгуст Залескі і Станіслаў Астроўскі былі пахаваны ў новаствораным Маўзалеі Прэзідэнтаў Рэспублікі Польшча ў выгнанні ў варшаўскім Храме Божага Провіду. Дагэтуль іх парэшткі знаходзіліся на могілках польскіх лётчыкаў у брытанскім Ньюарку.

У Маўзалеi таксама былi пахаваны апошні прэзідэнт Рэспублікі Польшча ў выгнанні, Рышард Качароўскага і яго жонка, парэшткі якіх дагэтуль знаходзіліся ў Пантэоне вялікіх палякаў.

Акрамя магіл прэзідэнтаў Рачкевіча, Залескага, Астроўскага і Качароўскага, у Маўзалеі таксама будуць два саркафагі, якія сімвалічна ўшаноўваюць памяць прэзідэнта Эдварда Рачыньскага, пахаванага ў радавым маёнтку ў Рагаліне, і прэзідэнта Казімежа Сабата, які спачывае на могілках Ганнерсберы ў Лондане.

Крыніца: Prezydent.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)