Палкоўнік Вераніка Себасцьяновіч пс. «Ружычка» нарадзілася 15 лістапада 1931 года ў вёсцы Пацэвічы Ваўкавыскага павета. Сёння ёй спаўняецца 91 год. Мы памятаем пра яе.

Вераніка Себасцьяновіч стала салдатам Арміі Краёвай у трынаццаць гадоў. Тады ж яна і атрымала мянушку «Ружычка». У Другую сусветную вайну служыла ў Навагрудскай акрузе Арміі Краёвай. Пасля 1945 г. актыўна ўдзельнічала ў антыкамуністычным падполлі да арышту 7 красавіка 1951 г. Разам з бацькамі трапіла ў савецкую турму. Яе прысудзілі да 25 гадоў пазбаўлення волі. Са ссылкі ў Варкуту вярнулася ў 1955 годзе.

З пачатку 1990-х дзейнічала у польскіх грамадскiх арганізацыях, напр. з’яўляецца старшынёй Таварыства салдатаў Арміі Краёвай у Беларусі, якое дзейнічае пры Саюзе палякаў Беларусі. З гэтай прычыны яна зазнала пераслед з боку беларускіх уладаў. У чэрвені 2013 года яна была асуджаная раённым судом у Шчучыне да штрафу за арганізацыю «незаконнага сходу». Справа тычылася ўрачыстасці, якая адбылася 12 мая гэтага года ў Рачкоўшчыне. У той час там быў усталяваны і асвечаны крыж у памяць аб гібелі апошняга камандзіра польскага незалежніцкага падполля ў Беларусі — падпаручніка Анатоля Радзівоніка, які загінуў у 1949 годзе падчас аблавы НКУС. У чэрвені 2014 года яна паўстала перад судом у Гродне па справе аб зборы калядных пасылак для польскіх ветэранаў.

У 2012 годзе за выдатны ўклад у здабыццё незалежнасці Рэспублікі Польшча, а таксама за грамадскую і ветэранскую дзейнасць была ўзнагароджана Афіцэрскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы. У 2015 годзе атрымала прэмію «Сведка гісторыі» для людзей і арганізацый з-за межаў Польшчы, якую прысуджае Інстытут нацыянальнай памяці.

Крыніца: wb24.org/IPN

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)