Да 20 лістапада ў Вільні доўжыцца традыцыйны адпуст Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці. Сёлета адпуст называецца Salve Regina (Вітай Каралева). Урачыстае адкрыццё Адпусту адбылося сёння ў Вільні ў капліцы Вострай брамы.

Гісторыя малітвы да Найсвяцейшай Панны Марыі даўнюю традыцыю. З 1020 г. і да сваёй смерці ў 1054 г. у манастыры на востраве Райхенаў жыў сын графа Альтсгаўзена, якога звалі Герман (Hermann von Altshausen), манах, святар, абат і вучоны XI ст. Ён быў паралізаваны амаль ад нараджэння, з-за чаго атрымаў мянушку Скурчаны, і пакутаваў ад жудасных боляў. Герман, які яшчэ пры жыцці быў названы благаслаўлёным, вельмі любіў Маці Божую Марыю. Ён правёў шмат гадзін ля яе алтара, молячыся аб дапамозе перанесці боль і пакуты. Адной з яго любімых малітваў была Salve Regina, да якой ён напісаў музыку ў 1048 годзе.

Найсвяцейшая Панна Марыя, з’яўляючыся Каралевай Нябеснай для кожнага са сваіх дзяцей, шчодра ўзнагароджвае асаблівай ласкай і любоўю тых, хто рупліва моліцца да яе. Таму з найглыбейшай шчырасцю вітаем нашу Маці, Найсвяцейшую Панну Марыю: Salve Regina! З усім даверам звернемся да Каралевы Нябеснай, міласэрнай Маці, даручым Ёй усе нашы клопаты, папросім Яе, каб ахоўвала ўсё чалавецтва, зберагла яго ад усіх небяспек падчас трывання адпустаў.

У нядзелю 13 лістапада ў 11.00 і 13.00 літоўскія біскупы будуць цэлебраваць святую Імшу ля адчыненага акна капліцы.

Крыніца: zw.lt

Фота: ZW/ Барташ Фрончак

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)