Сёлета ва ўрачыстасць адпусту Апекаў Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, у Вільню прыбылі копіі трынаццаці цудатворных абразоў Маці Божай з марыйных санктуарыяў Беларусі. Копіі iкон напісала мастачка з Маладзечна Ядзвіга Сянько.
З 10 па 20 лістапада iконы былі выстаўлены для публічнага ўшанавання ў крыпце касцёла св. Тэрэзы.
У Вільні збор трынаццаці копій цудатворных абразоў Маці Божай павінен быў папоўніцца чатырнаццатай — копіяй абраза Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай, Маці Міласэрнасці, найбольш вядомага абраза Маці Божай на землях былога Вялікага Княства Літоўскага.
Гэты абраз быў асвечаны ў суботу падчас святой iмшы у касцёле св. Тэрэзы.
Крынiца: wb24.org/catholic.by
Fot. Catholic.by/Viktar Viedzien