20 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, у Гродне адбылося асвячэнне і закладка вуглавога каменя пад будаўніцтва новага храма, у святыню былi ўнесены рэліквіi бл. Марыяны Бернацкай, апякункі парафіі, таксама адбылася святая Імша. Вуглавы камень касцёлу перадаў праўнук апякункi парафіі.

Эўхарыстыю ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Прысутнічаў таксама біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Вуглавы камень быў перададзены парафіі праўнукам апякункi новай святынi Станіслава Бэтка і паходзіць з сямейнага дома ў Ліпску над Бебжай, дзе ў 1888-1943 гг. жыла благаслаўлёная Марыяна.

Рэліквіі – фрагмент тканіны, зроблены бл. Марыянай — біскуп Элкскі Ежы Мазур SDB ахвяраваў гродзенскай парафіі.

На ўрачыстасці прысутнічала шмат вернікаў і гасцей. Праз заступніцтва бл. Марыяны малілiся аб здольнасці будаваць здаровыя і трывалыя адносіны паміж пакаленнямі, а таксама паміж народамі, з якімі мяжуе Беларусь.

Парафія ў Гродне, якая абрала сваім апекуном польскую благаслаўлёную, якая падчас Другой сусветнай вайны аддала жыццё за сваю нявестку, паўстала ў канцы 2019 г. У ліпені г.г пачалося будаўніцтва храма, які стане месцам асаблівай малітвы для ўсіх сем’яў.

Гэта будзе першы ў свеце храм, прысвечаны польскай бл. Марыяне Бернацкай, якая праліла сваю кроў пад Гродна.

Крыніца: kosciol.wiara.pl/grodnensis.by

Фота: Grodnesnsis.by/Галiна Валюшка

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)