Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, суд над польскім актывістам і журналістам Анджэем Пачобутам перанесены на невядомы тэрмін.

Раней паведамлялася, што працэс мусіў пачацца 28 лістапада. Новую дату працэсу ў Гродзенскім абласным судзе пакуль не назвалі.

Анджэй Пачобут за кратамі з 25 сакавіка 2021 года.

Журналіста вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — распальванне варожасці (ч. 3 арт. 130 КК) і заклікі да санкцый (ч. 3 арт. 361 КК). Падставай для крымінальнай справы сталі выступы Пачобута ў СМІ. У прыватнасці, ён назваў напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе агрэсіяй.

Крынiца: nashaniva.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)