28 лістапада завяршыўся Міжнародны турнір па баскетболе для польскай дыяспары, арганізаваны таварыствам «Wspólnota Polska» і Ваенна-марской акадэміяй у Гдыні. Сёлетні турнір выйграла каманда з Беларусі.

Шмат эмоцый, дынамічная гульня, высокі ўзровень каманд – так можна коратка падсумаваць тое, што адбывалася раніцай на пляцоўцы Акадэмічнага спартыўнага цэнтра ў Гдыні.

Сёння адбылася цырымонія ўзнагароджання медалёў і ўрачыстае закрыццё турніру. На пляцоўцы залы Акадэмічнага спартыўнага цэнтра медалі ўручалі:

Кая Гжыла – спартыўны дырэктар таварвства “Wspólnota Polska”.
Дарыюш Сапейка – дырэктар Акадэмічнага спартыўнага цэнтра AMW у Гдыні
Анджэй Стэмпень – выдатны польскі спартсмен у бегу на 400 метраў, алімпіец, дырэктар WKS FLOTA.
Філіп Дылевіч – выбітны польскі баскетбаліст, гулец «Ассека Арка» з Гдыні.
Багуслаў Віткоўскі – прэзідэнт Асацыяцыі паморскага паруснага спорту.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)