У сувязі з 85-годдзем польскай аперацыі НКУС, праведзенай саветамі ў 1937-1938 гадах, 8 снежня ў Саколах на Падляшшы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё помніка ахвярам антыпольскай аперацыi. Акрамя таго, у праграме цырымоніі – навуковая канферэнцыя, прысвечаная аднаму з найбуйнейшых злачынстваў супраць польскага народа.
Расклад мерапрыемстваў:
10.15 Святая Імша ў Малой базыліцы ў Саколах
11:00 Урачыстае адкрыццё помніка на пляцоўцы ля Культурна-бібліятэчнага цэнтра ў Саколах 12:00 Канферэнцыя “Вы былі – мы ёсць. Памяці ахвяраў польскай аперацыі НКУС 1937-1938 гг.»
У навуковай сустрэчы, арганізаванай у дзень адкрыцця помніка, возьмуць удзел даследчыкі, якія гадамі аналізуюць гэтае злачынства і актыўна аднаўляюць памяць пра яго ў сваіх публікацыях і выступах, а таксама ў прэсе.
Праграма канферэнцыі: «Вы былі — мы ёсць. Памяці ахвяраў антыпольскай аперацыі 1937–1938 гг.» змяшчае наступныя прамовы:
12:30–12:50 Выступ сп. Анджэя Хвалібога – стваральніка помніка.
12:50–13:10 Палякі – першая пакараная нацыя – праф. Мікалай Іваноў
13:10–13:30 «Антыпольская аперацыя», другая па велічыні частка генацыду Вялікага тэрору – кіраванне злачынствамі – д-р Томаш Сомер
13:30–13:50 Асветніцкая ідэалагізацыя палякаў у Беларусі – выхаванне чырвоных палякаў – д-р Анджэй Бялы 14:30–14:50 Выканаўцы загаду № 00485 – д-р Мацей Мацеёўскі
14:50–15:10 Ад аўтаноміі да генацыду – лёс палякаў савецкай Міншчыны. Край польскай нацыянальнасці (Дзяржынскі раён) і польская савецкая аўтаномія ў БССР – генезіс і разбурэнне – праф. Здзіслаў Юльян Вінніцкі
15:10–15:30 Савецкае крымінальнае права падчас Вялікага тэрору – праф. Пётр Федорчык