У панядзелак, перад ад’ездам польскай зборнай, прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі паабяцаў гульцам і трэнерам вялікую прэмію за поспех на сёлетнім чэмпіянаце свету. Таксама прэм’ер і прадстаўнікі Польскага футбольнага саюзу абмеркавалi стварэнне спецыяльнага фонду для падтрымкi футбола.

Прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер паведаміў, што ўрад краіны плануе стварыць фонд падтрымкі польскага футбола. Паводле слоў кіраўніка прэс-службы Кабінету міністраў, сродкі з гэтага фонду будуць выкарыстаныя, у прыватнасці, для падрыхтоўкі маладых футбалістаў, будаўніцтва футбольнай інфраструктуры і развіцця новых тэхналогій у гэтым відзе спорту.

Пётр Мюлер паведаміў, што згаданае пытанне абмяркоўвалі прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі і прадстаўнікі Польскага футбольнага саюзу.

Крынiца: polskieradio.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)

У нядзелю (4 снежня) каля беларускага консульства ў Беластоку адбылася акцыя салідарнасці з лідаркай пратэстаў Марыяй Калеснікавай і іншымі зняволенымі апазіцыянерамі.

Зараз у Беларусі 1705 палітвязняў, з кожным днём рэпрэсаваных становіцца ўсё больш. Турмы і калоніі можна назваць канцэнтрацыйнымі лагерамі, бо палітвязняў мэтанакіравана збіваюць, катуюць, зневажаюць.

Акцыю салідарнасці з палітвязнямі зладзіла беларуская дыяспара ў Беластоку.

Крыніца: radio.bialystok.pl

Fot. Anna Petrovska/PR Białystok

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)