Апошнімі днямі адбыўся чарговы акт варварства супраць польскіх месцаў нацыянальнай памяці. У Гродне з-пад Катынскага крыжа на Гарнізонных могілках прыбралі памятныя дошкі аб забітых савецкімі катамі гродзенцаў. Пра гэта паведаміў віцэстаршыня Саюза палякаў Беларусі Марэк Занеўскі.

З гарызантальнай пліты катынскага помніка зніклі памятныя дошкі з надпісамі на польскай і беларускай мовах:

ЖЫXAPAM ГPOДHA

AФIЦЭPAM

BOЙCKA ПOЛЬCKAГA

PACCTPAЛЯHЫM

У CTAЛIHCKIX ЛAГEPAX

Помнік быў урачыста адкрыты 3 лістапада 1990 г. дзякуючы намаганням Саюза палякаў Беларусі і асабіста Тадэвуша Гавіна, тагачаснага старшыні СПБ.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)