Неўзабаве распачнецца чарговая акцыя «Падары Каляды польскім дзецям у Беларусі». Польскае радыё ў Беластоку і Падляшскі аддзел Таварыства „Wspólnota Polska” ўжо некалькі гадоў ладзяць аўкцыён карцін, сродкі з якога прызначаюцца на калядныя падарункi для польскіх дзяцей у Беларусі. Аўкцыён будзе праходзіць з 13 па 15 снежня.
Цягам чатырох папярэдніх акцый былі сабраны дзясяткі тысяч злотых, сёлета можна будзе падаць заяўку на дзевяць карцінаў мастакоў, якія сябруюць з Саюзам палякаў Беларусі. На сабраныя грошы «Wspólnota Polska» набудзе калядныя падарункі для дзяцей сяброў СПБ. Сёлета акцыя мае асаблівы характар у сувязі з узмацненнем рэпрэсій рэжыму Аляксандра Лукашэнкі супраць польскай меншасці. Старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс ад самага пачатку ўдзельнічала ў аўкцыёнах. Сёння яна знаходзіцца пад хатнім арыштам у Беларусі ў чаканні суда. Таму мы не хочам пакідаць у нястачы тых, каму патрэбна наша падтрымка.
Аўкцыёны пройдуць з аўторка 13 снежня па чацвер 15 снежня. Кожны дзень у праграме “Najbliżej Ciebie” – паміж 9 а 13 – мы будзем рабіць стаўкi на тры карціны. Сярод іх работы Вольгі Шчарбіньскай і Аляксандра Балдакова з Беларусі, Элы Бекер з Ізраіля і Лены Хвіцыі з Літвы. Гэта графіка, акварэль і алейны жывапіс.
Каб прыняць удзел у аўкцыёне, трэба патэлефанаваць у студыю Польскага радыё ў Беластоку – 85 744 22 22 – і перавысіць бягучую цану. Увага! Умовай атрымання карціны з’яўляецца прад’яўленне пацверджання аплаты выстаўленай на аўкцыёне сумы на рахунак: 34 2490 0005 0000 4600 6753 8392 з пазнакай “Gwiazdka dla ZPB”.
Крыніца: radio.bialystok.pl