Цэнтр дыялогу iм. Юліюша Мерашэўскага выдаў зборнік дакументаў пад назвай «Польская аперацыя» НКУС 1937-1938 г. на фоне рэпрэсій супраць палякаў у Беларускай ССР. Дакументы». Зборнік прысвечаны «польскай аперацыі», праведзенай НКУС у 1937-1938 гадах у Беларускай ССР, і з’яўляецца першым навуковым выданнем на польскім рынку, прысвечаным пераважна гэтай праблеме.
Варта падкрэсліць удзел у ім беларускіх гісторыкаў, дзякуючы якім мы можам па-іншаму паглядзець на гэтае злачынства і знайсці агульны лёс ахвяраў савецкага таталітарызму, незалежна ад нацыянальнасці.
На фоне іншых нацыянальных аперацый «польская аперацыя» ў Беларускай ССР вылучалася надзвычай шырокім размахам і жорсткасцю прымяняемых рэпрэсій, а таксама высокім працэнтам прыгавораных да смяротнага пакарання. Толькі з 24 ліпеня 1937 г. па 1 верасня 1938 г. было арыштавана 21 407 «польскіх шпіёнаў, дыверсантаў і ўдзельнікаў паўстанцкіх арганізацый». Ліквідавана 467 «шпіёнскіх рэзідэнтур», 13 042 «разведчыкі», 2 679 «дыверсантаў», 4 425 «паўстанцаў», звязаных у 522 «паўстанцкія групы». Фактычна рэпрэсіямі было ахоплена ўсё польскае насельніцтва Савецкай Беларусі. «Польская аперацыя» была элементам Вялікага тэрору і адным з найбуйнейшых генацыдаў ў гісторыі Еўропы ХХ стагоддзя.
Крыніца: mieroszewski.pl