У Польшчы беларускія актывісты дамагаюцца адмены гандлёвага тура праваслаўнага манастыра з Мінска, які падтрымлівае расiйскую агрэсію ва Украіне. Грошы, атрыманыя манастыром у рамках сваёй дзейнасці, маглі быць накіраваны на падтрымку расiйскіх акупантаў ва Украіне.
Гэты ашаламляльны выпадак набылі розгалас у прадстаўнікоў Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху “Рух”, якія запусцілі петыцыю з патрабаваннем да Польскай Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла забараніць манастыру гандляваць у Польшчы ў калядны перыяд.
Актывісты «Руха» таксама накіравалі пісьмовыя запыты ў Польскую Праваслаўную Царкву і прадстаўнікам Каталіцкага Касцёла, каб даведацца, на якой падставе яны атрымліваюць дазвол на працу ў краіне. Яны таксама заклікалі забараніць гаспадарчую дзейнасць манастыра ў Польшчы.
Манастыр на службе Крамля
Фактычны кіраўнік Мінскага манастыра св. Елiзаветы — Андрэй Лемяшонак, вядомы прыхільнік «Рускага міру». У той жа час, хаця Свята-Елізавецінскі манастыр з’яўляецца жаночым і мае ўласную настаяцельку, той жа Андрэй Лемяшонак, будучы духоўнікам манастыра, дэ-факта ажыццяўляе там рэальную ўладу.
З яго «духоўных разважанняў», якія апублікаваны на YouTube-канале манастыра, можна даведацца пра настроі, якія пануюць у пастве. Праваслаўны святар неаднаразова выступаў за неабходнасць вайны з Украінай: асуджае рускiх, якія бягуць ад мабілізацыі, заяўляе, што гэта вайна супраць Захаду і яго каштоўнасцяў, рэгулярна паўтарае наратывы расійскай прапаганды.
Пад яго ідэйным кіраўніцтвам у манастыры арганізуюцца шматлікія мерапрыемствы і праекты ў духу ідэалогіі «Рускага міру». Напрыклад, апошнім часам манастыр ладзіць акцыю «Дапамажы братам», падчас якой збіраюцца рэчы і грошы для расiйскіх акупантаў. Сабраныя сродкі накіроўваюцца на набыццё неабходных рэчаў, медыкаментаў і ваеннай тэхнікі. Таксама манашкі пішуць лісты падтрымкі расiйскім жаўнерам ва Ўкраіне з подпісам «Дарагому жаўнеру з Белай Русі/Беларусі».
Калі гэтая інфармацыя пратачылася ў СМІ, у многіх еўрапейскіх гарадах пачалася кампанія па забароне гандлю прадстаўнікам «русского мира» на калядных кірмашах і ў іншых месцах. Гандаль у Еўропе з’яўляецца значнай крыніцай даходу для манастыра, і для iх было б балюча страціць гэты рынак. Таму за мяжой манастыр не афішуе сваю ваенную пазіцыю.