Журналістка і паэтка Сабіна Брыло зрабіла ружанец з караляў сваіх зняволеных сябровак.

«Ружанцы, якія я спляла з караляў маіх сябровак. Адна з іх юрыстка, другая вучоны-сацыёлаг. Абедзве яны знаходзяцца ў месцах пазбаўлення ў Беларусі», — напісала журналiстка.

Паводле апошніх звестак Праваабарончага цэнтра «Вясна», у Беларусі палітвязнямі прызнаныя ўжо 1439 чалавек. Большасць з гэтых людзей рэпрэсаваныя па палітычных матывах у сувязі з падзеямі, якія адбыліся падчас і пасля прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі ў 2020 годзе.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)