Грэка-каталіцкі часопіс «Царква» унесены ў «рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пра гэта паведамляе Брэсцкае аддзяленне Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Паводле рашэння суда Ленінскага раёна г. Брэста, сайт і сацсеткі выдання «Царква», якое піша пра грэка-каталіцкае жыццё ў Беларусі, прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Напачатку лістапада ў Брэсце затрымлівалі рэдактара газеты «Царква» Ігара Бараноўскага, а таксама святара грэка-каталіцкай царквы Ігара Кандрацьева. Абодва адсядзелі адміністрацыйны арышт пасля гэтага.

Крыніца: nashaniva.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)