Каля 650 польскiх ветэранаў атрымалі калядныя падарункі ў рамках акцыі «Пасылка для паўстанца», якая праводзіцца ўжо пяты раз запар.
Да ветэранаў завіталі скаўты і валанцёры, пажадалі ім дабра і ўручылі падарункі. Пакеты ўключаюць прадукты харчавання і прысмакі.
Каардынатар акцыі Томаш Вольшчак адзначыў, што калядныя сустрэчы важныя як для варшаўскіх паўстанцаў, так і для валанцёраў.
– У нас ніколі не ўзнікае праблем з пошукам валанцёраў ці скаўтаў, якія жадаюць наведаць паўстанцаў. Гэта людзі, якія хочуць слухаць паўстанцаў, яны слухаюць, што яны кажуць. Для ветэранаў таксама вельмі важна, каб мы памяталі і думалі пра iх – сказаў Томаш Вольшчак.
Акцыю «Пасылка для паўстанца» ладзіць, між іншым, Музей Варшаўскага паўстання.
У яго рэалізацыі ўдзельнічаюць каля 60 валанцёраў і чатыры харцэрскiя арганізацыі.
Крыніца: RIRM
Фот. fundacjasensoria.pl