Скаўты з польскай сацыяльнай школы імя Рамуальда Траўгута ў Брэсце далучылася да агульнапольскай кампаніі “Нацыянальнае чытанне 2022”. Сёлетнім творам да чытання стала балада Адама Міцкевіча «Свіцязянка».

Мэтай гэтай агульнанацыянальнай кампаніі з’яўляецца папулярызацыя чытання сярод палякаў і ўмацаванне пачуцця нацыянальнай ідэнтычнасці, а таксама рэфлексія над нашай гісторыяй і культурай.

Кампанія «Нацыянальнае чытанне» ладзіцца з 2012 года і была пачата з сумеснага чытання «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча. У гэтым годзе – годзе польскага рамантызму – удзельнiкi акцыi чыталi  «Балады і Рамансы» Адама Міцкевіча.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)