Ад раніцы ў базіліцы св. Пятра ў Ватыкане выстаўлена цела памерлага ў суботу папы Бенедыкта XVI. Апошнія словы, якія папа прамовіў перад смерцю, былі «Пане, я кахаю Цябе!»
Учора ўвесь дзень духавенства развітвалася са старэйшым Папам. Яго цела было выстаўлена ў капліцы кляштара Mater Ecclesiae, дзе Бенедыкт XVI правёў апошнія гады свайго жыцця. Там у суботу за яго маліўся папа Францішак.
Сёння ў 7 гадзін раніцы цела Бенедыкта XVI было перавезена ў базiліку св. Пятра. Пасля кароткіх абрадаў, якія здзейсніў архіпрэзбітэр гэтага храма кардынал Маўра Гамбэці, яны былі выстаўлены перад канфесіяй св. Пятра, куды пастаянна збіраюцца натоўпы вернікаў. Аднымі з першых ля цела Бенедыкта XVI памаліліся афіцыйныя прадстаўнікі Італіі: прэм’ер-міністр Джорджыя Мелоні і прэзідэнт Серхіа Матарэла.
Images from the first day of Pope Emeritus Benedict XVI lying-in-state in St. Peter’s Basilica. pic.twitter.com/fCajMDpUmp
— Vatican News (@VaticanNews) January 2, 2023
Крыніца: wb24.org, vaticannews.va
Фота: Shutterstock