Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі размаўляў у нядзелю са сваім украінскім калегам Дзянісам Шмыгалем. Польскі прэм’ер выказаў незадаволенасць паводзiнамi Вярхоўнай Рады Украіны, якая ўшанавала памяць кіраўніка УПА Сцяпана Бандэру, адказнага за генацыд палякаў на Валыні. «Я выказаў сваё абсалютна негатыўнае стаўленне», — сказаў Маравецкі падчас сесіі пытанняў і адказаў.

У нядзелю, у 114-ю гадавіну з дня нараджэння Сцяпана Бандэры, Вярхоўная Рада Украіны апублікавала ў Twitter фота галоўнакамандуючага ўкраінскай арміі генерала Валерыя Залужнага пад партрэтам лідэра УПА і працытаваў некалькі выказванняў з кніг Бандэры.

«Мы вельмі крытычна ставімся да любой гераізацыі Сцяпана Бандэры, тут не можа быць ніякіх нюансаў», — сказаў Маравецкі, анансуючы размову з украінскім прэм’ерам.

Прэм’ер Польшчы вярнуўся да тэмы падчас вечара Q&A, серыі пытанняў і адказаў у сацыяльных сетках.

– У мяне не хапае словаў абурэння на любыя дзеянні, якія сцвярджаюць, праслаўляюць ці ўшаноўваюць тых, хто вінаваты ў злачынствах на Валыні, у злачынствах здзейсненых у межах ІІ Рэчы Паспалітай, якая ў той час, нагадаем, была пад нямецкай акупацыяй. Гэта 42-43 гады і пачатак 44-га. Гэта былі страшныя гады для польскага насельніцтва, бо ад рук украінцаў жорсткім чынам загінула ад 100 да 200 тысяч палякаў. Гэта быў генацыд, мы ніколі гэтага не забудзем, мы заўсёды будзем змагацца за памяць, я ня маю ні найменшай згоды на тое, што могуць рабіць іншыя, то бок рэлятывізаваць гэтае злачынства – заявіў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

Як дадаў кіраўнік урада, ён ужо размаўляў з прэм’ер-міністрам Украіны Дзянісам Шмыгалем: «Я сёння гаварыў пра тое, што адбылося некалькі гадзін таму, з прэм’ер-міністрам Украіны і выказаў сваё абсалютна негатыўнае стаўленне да ўсіх ва Украіне, хто не разумеюць гэта і ўшаноўваюць памяць бандэраўцаў.

Крыніца: niezalezna.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)