Маёр Эўгеніюш Сямашка быў жаўнерам Арміі Краёвай на Віленшчыне, быў шматгадовым старшынёй Сусветнай асацыяцыі жаўнераў Арміі Краёвай Віленска-Навагрудскага асяроддзя ў Быдгашчы. Маёр Сямашка пайшоў з жыцця 31 снежня ва ўзросце 93 гадоў. Развітанне з героем адбудзецца заўтра ў 13.30 (па польскім часе) у капліцы на Навафарных могілках у Быдгашчы.

Эўгеніюш Сямашка нарадзіўся ў Вільні. Падчас Другой сусветнай вайны прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці падпольнай харцэрскай арганізацыі «Szare Szeregi», а потым стаў жаўнерам Арміі Краёвай. Актыўна ўдзельнічаў у Віленскім паўстанні 1944 г. У пасляваенны час быў членам незалежніцкай моладзевай арганізацыі Арміі Краёвай, якая дзейнічала ў Быдгашчы.

Арыштаваны ў Тчэве 14 лютага 1947 г., ён быў прыгавораны Ваенным акруговым судом у Гданьску да вышэйшай меры пакарання, пазбаўлення усiх грамадскіх правоў, грамадзянскага гонару і канфіскацыі маёмасці. 31 сакавіка 1947 г. па амністыі смяротнае пакаранне было заменена на 15 гадоў пазбаўлення волі.

Неаднаразова быў ўзнагароджаны: Крыжом з мячамі Ордэна Крыжа Незалежнасці (2013), Афіцэрскім крыжом Ордэна Адраджэння Польшчы (1990), Рыцарскім крыжом Ордэна Адраджэння Польшчы (2000), Крыжом Арміі Краёвай (1993).

Крыніца: IPN

Фота: Urszulanki.edu.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)