Вядомы польскі журналіст і сябра Галоўнай рады Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пісальнік знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі ў Гданьску, паведаміла на фэйсбуку ягоная жонка Інэс Тодрык-Пісальнік.
– Анджэй знаходзіцца ў шпіталі ў Гданьску, дзе змагаецца за жыццё. У яго дыягнаставалі інсульт, – паведаміла Інэс Тодрык-Пісальнік.
Анджэй Пісальнік і яго жонка — рэдактары медыяў Саюза палякаў Беларусі і актывісты польскай меншасці. З 2021 года яны жывуць у Польшчы. Пісальнік таксама быў карэспандэнтам газеты «Rzeczpospolita».
За грамадзкую і журналісцкую дзейнасць польскага актывіста неаднаразова каралі высокімі штрафамі і адміністрацыйнымі арыштамі.
Рэдакцыя партала «Віртуальная Беларусь 24» жадае Анджэю хутчэйшага выздараўлення.
Крыніца: wb24.org/IAR