Традыцыйна маляўнічыя шэсці Трох Каралёў прайшлі па вуліцах літоўскай Вільні і ўкраінскіх Мастыскаў.

У літоўскай сталіцы шэсце Трох Каралёў цешыцца вялiкай папулярнасцю жыхароў, незалежна ад іх нацыянальнасці.

У Вільні тры каралі выйшлі на Катэдральную плошчу, дзе была ўстаноўлена батлейка, і пакінулі там дары. Пасля шэсця адбыўся канцэрт калядак літоўскага хору.

У свята Багаяўлення ў сёмы раз па вуліцах Мастыскаў на Львоўшчыне таксама прайшоўся святочны ход. Працэсію з Віфлеемскай зоркай, мудрацамі і парафіянамі ў строях і каронах узначаліў пробашч парафіі ксёндз Уладзіслаў Дзеруноў.

Горад Мастыска, які знаходзіцца ў 15 кіламетрах ад польска-ўкраінскай мяжы, з’яўляецца адным з трох месцаў ва Украіне, дзе культывуецца традыцыя шэсця Трох Каралёў.

Крыніца: IAR/polskieradio.pl

фота Мар’ян Палюшкевіч/kurierwilenski.lt

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)