На віленскіх могілках на Новай Росе сiмвалічна ўшанавалі памяць жаўнераў Віленскай самаабароны. У 1918—1919 гг. палякі вырашылі бараніць свой горад ад Чырвонай Арміі.
Сябры Віленскага клуба гістарычнай рэканструкцыі «Garnizon Nowa Wilejka» некалькі гадоў ушаноўваюць удзельнікаў тых баёў. На іх магілах запалілі свечкі.
Віленская самаабарона здолела на вельмі кароткі час спыніць бальшавікоў. Ужо 5 студзеня яе часці былі вымушаны адысці, а затым былi расфарміраваны. Частка жаўнераў віленскай самаабароны спачывае на польска-літоўскіх вайсковых могілках на Новай Росе.
Крыніца: IAR/polskieradio.pl
Фота: Facebook.com/tvpwilno