У палякаў, рэпрэсаваных рэжымам Лукашэнкі, забiраюць і знішчаюць карты паляка. Супрацоўнікі ГУБАЗіК знішчылі пашпарт і карту паляка затрыманага грамадзяніна Беларусі. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна», спасылаючыся на гісторыю мужчыны, які правёў суткі ў ізалятары на Акрэсціна.

Адным з арыштаваных лукашэнкаўскімi сілавікамi быў мужчына, які вяртаўся з Польшчы да сям’і ў Беларусь. Пад Гомелем жывуць яго сваякі, таму ён ехаў з Польшчы праз Мінск. Яго затрымалі ў Мінску, супрацоўнікі ГУБАЗіК забралі ў яго пашпарт, працоўны дагавор і карту паляка.

“Яго не білі. Але ў ГУБАЗіКу ўсе яго тры дакументы: пашпарт, працоўная дамова і карту паляка — знішчылі ў шродэры са словамі: «Папрацаваў там, папрацуеш тут». Але хтосьці яшчэ расказваў, што разарвалі пашпарт. Спыталі, за што сядзіць, а ён адказаў, што выходзіў у 2020 годзе ў Варшаве на пратэсты, – прыводзіць «Вясна» словы крыніцы.

Нагадаем, з верасня мінулага года ў Беларусі ідуць «абмеркаванні» законапраекта, які ўводзіць абмежаванні для ўладальнікаў карты паляка. Тады Лукашэнка прыстрашыў, што ўлады  будуць правяраць грамадзян Беларусі, якія атрымалі карту паляка ці іншыя дакументы. «Трэба разабрацца: ці яны грамадзяне Беларусі, ці яны проста згубіліся, проста ўзялі гэтую карту нібыта выпадкова, або ў іх іншая «арыентацыя», — заявіў у верасні беларускі дыктатар.

Крыніца: wb/niezalezna.pl

Фота: shoppingpl.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)