У Юравічах на Гомельшчыне рэканструявалі і перадалі праваслаўным былы каталіцкі храм. Зараз ідзе спрэчка аб цудатворнай iконе Маці Божай, апякункі Палесся.

У прапагандысцкім сюжэце тэлеканала СТВ аб рэканструкцыі былога каталіцкага комплексу, а зараз праваслаўнага манастыра ў Юравічах Калінкавіцкага раёна змяшчаецца непраўдзівая інфармацыя. Яна датычыцца цудатворнага абраза Маці Божай Юравіцкай, арыгінал якога захоўваецца ў Кракаве.

«Арыгінал выявы знаходзіцца ў Польшчы, яго вывезлі туды ў канцы XIX стагоддзя з пісьмовым абавязацельствам вярнуць у абноўлены храм. Пакуль польскі бок выконваць абяцанае не спяшаецца. Хоць сёння такі крок стаў бы яскравым прыкладам мірнага дыялогу культур і хрысціянскіх канфесій у грамадстве, якое раздзіраецца канфліктамі».

Насамрэч такога «абавязацельства» не было. У дакуменце сказана не аб тым, каб вярнуць абраз у “абноўлены храм”. Габрыэла Горват, жонка старасты Рэчыцкага павета, захоўвала ў сябе абраз пасля таго, як расiйскія ўлады закрылі касцёл, а затым перадалі комплекс праваслаўным. Яна паехала ў Кракаў і пакінула ікону айцам езуітам з кракаўскага калегіума, узяўшы з іх пісьмовае абавязацельства вярнуць ікону ў Юравічы, калі там будзе адноўлены каталіцкі храм. Пра гэты вядомы факт гаворыцца нават на сайце праваслаўнага юравіцкага манастыра.

Крыніца: Царква, wb24.org

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)