Гэта гісторыя жыцця Вітольда Пілецкага – аднаго з самых адважных герояў Другой сусветнай вайны, салдата Войска Польскага, удзельніка руху Супраціўлення, добраахвотніка ў КЛ Аўшвіц і салдата антыкамуністычнага падполля. Інтэрнэт-прэм’ера фільма «Капітан Пілецкі» адбылася ўчора на Youtube.
Фільм створаны па ініцыятыве Фонду Адукацыі і Мастацтва. Яго прэзідэнт і сааўтар сцэнарыя Мілаш Лядоўскі сказаў, што ідэя пастаноўкі палягала ў тым, каб паказаць персанажа, які можа паяднаць наша падзеленае грамадства, і нагадаць пра героя. Мілаш Лядоўскі дадаў, што аўтары фільма паказалі неардынарны характар служэння радзіме, выхаваны ў своеасаблівым этасе, таксама духу зямельнай шляхты.
Рэжысёр фільма Мілаш Козел адзначыў, што гісторыя капітана Пілецкага пабудавана з сямі актаў, якія распавядаюць пра яго жыццё. – Мы паспрабавалі прасачыць увесь ягоны шлях: з дзяцінства, ад скаўцкай дзейнасці, вайны ў 1920 годзе, жыцця ў міжваенны час, вядзення гаспадаркі ў 1930-я, службы ў контрразведцы, у руху супраціву, у Арміі Краёвай, яго ахвярнасці у канцэнтрацыйным лагеры Аўшвіц-Біркенаў, напрыканцы службы ў польскіх узброеных сілах на Захадзе, да апошняга бою, які павінен быў прыняць Вітольд Пілецкі – тлумачыць рэжысёр.
Крыніца: polskieradio.pl
Фота: кадр з фільма “Капітан Пілецкі”