Варшаўская арганізацыя «Цэнтр беларускай салідарнасці», эксперты якой некалькі гадоў бясплатна кансультавалі беларусаў па пытаннях легалізацыі ў Польшчы, заявіла аб прыпыненні юрыдычных кансультацый.
Прыпыненне звязана з велізарным наплывам паведамленняў з просьбамі аб дапамозе і абмежаванай колькасцю супрацоўнікаў юрыдычнага аддзела, тлумачаць у арганізацыі.
«Мы вымушаныя прыпыніць правядзенне юрыдычных кансультацый па пытаннях легалізацыі ў Польшчы з 13 па 31 студзеня 2023 года. Гэтае прыпыненне не датычыць зваротаў, звязаных з атрыманнем міжнароднай абароны, а таксама іншых кансультацый і дапамогі», — напісана ў тэлеграм-канале ЦБС.
Калі сітуацыя патрабуе неадкладнага вырашэння, вы можаце звярнуцца па дапамогу да наступных арганізацый:
Stowarzyszenie Interwencji Prawnej (Асацыяцыя прававога ўмяшальніцтва) ul. Siedmiogrodzka, 5, lok. 51, 01-204 Warszawa, tel. +48 22 621 51 65, www.interwencjaprawna.pl
Polskie Forum Migracyjne (Польскі міграцыйны форум) Szpitalna, 5/14, 00-031 Warszawa, tel. + 48 692-913-993, e-mail: zapisy@forummigracyjne.org, www.forummigracyjne.org
Centrum Wielokulturowe w Warszawie (Мультыкультурны цэнтр у Варшаве) Jagiellońska, 54, 03-463 Warszawa, tel. +48 22 648 11 11, e-mail: centrum@cww.waw.pl, www.centrumwielokulturowe.waw.pl
Helsińska Fundacja Praw Człowieka (Хельсінкскі фонд па правах чалавека) ul. Zgoda, 11, 00-018 Warszawa, tel. +48 22 556 44 40, fax: +48 22 556 44 50, e-mail: hfhr@hfhr.pl
Крынiца: nashaniva.com