Цудоўным сведчаннем веры падзяліўся вядомы і папулярны скакун з трампліна Каміль Стох. Ён абвясціў аб сваім рашэнні штодзённа маліцца на ружанцы. Вядомы спартсмен таксама выказаў сваю малітоўную інтэнцыю.
Каміль Стох ужо не першы раз публічна прызнаецца ў сваёй веры. На гэты раз у інтэрв’ю TVP Sport пасля аднаго з навагодніх спаборніцтваў ён заявіў, што яго пастанова на новы год — кожны дзень маліцца на ружанцы за дзіця, якое церпіць крыўду.
У інтэрв’ю ён таксама сказаў, што хацеў бы не забываць аб тым, што атрымаў ад Бога і радавацца маленькім крокам кожны дзень.
Крынiца: niedziela.pl