Сёння ў Гродзенскiм абласным судзе пачаўся працэс над палітвязнем і адным з лідараў польскай меншасці ў Беларусі Анджэем Пачобутам. Польскага актывiста абвінавацілі па арт. 361 Крымінальнага кодэкса — заклік да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь і арт. 130 Крымінальнага кодэкса – Распальванне нянавісці або розні па расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або сацыяльнай глебе. Працэс адбываецца ў закрытым рэжыме.
Суд над Пачобутам пачаўся ў 10.30. Спачатку на працэс пусцілі толькі найбліжэйшых сваякоў і некалькі актывістаў, іншыя чакалі ў калідоры. Пазней працэс завяршылі і ўсіх вывелі ў калідор, паведамляе «Радыё Свабода».
На паседжанне прыбыў часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі. На думку прапагандысцкiх СМI, такія візіты «сведчаць пра супрацоўніцтва грамадзяніна Беларусі з польскім бокам».
Мяркуючы па фота, на суд прыйшлі актывісты Саюзу палякаў і сваякі Пачобута. У працэсе ўдзельнічалі прапагандысцкія СМІ – АНТ, БелТА, Беларусь 4, Гродна Плюс. Перад уваходам у суд прапагандысты цкавалі Вайцяхоўскага і яго жонку Юстыну Прус-Вайцяхоўскую, супрацоўніцу польскага інфармацыйнага агенцтва PAP.
Відэа: Андрэй Пачобут у судзе
Працэс у Горадні праходзіць у закрытым рэжыме.
На працягу шматлікіх гадоў Пачобут быў голасам палякаў Беларусі.
Крыніца: https://t.co/kREC1OwkMD pic.twitter.com/hbzO4NqLpX
— Belsat TV (@Belsat_TV) January 16, 2023
Крынiца: wb24/svaboda.org