16 студзеня Нацыянальны банк Польшчы ўвёў у абарачэнне сярэбраную манету наміналам 20 злотых і залатую манету наміналам 200 злотых з нагоды «160. гадавіны Студзеньскага паўстання. Манеты ўшаноўваюць адну з найважнейшых падзеяў у гісторыі Польшчы ХІХ стагодздзя.
Залатая манета дыяметрам 27 мм і масай 15,50 г выпушчана накладам да 1200 штук. Сярэбраная манета дыяметрам 38,61 мм і масай 28,28 г выпушчана накладам да 10 тысяч штук. Іх можна будзе набыць у Рэгіянальных аддзелах Нацыянальнага банка Польшчы і ў інтэрнэт-краме „Kolekcjoner”.
На рэверсе залатой манеты ў цэнтральнай частцы размешчана бранча з элементамі ўзбраення і харугваў і трохбаковы паўстанцкі герб з каранаваным Белым Арлом, Пагоняй Літоўскай і Міхалам Архангелам, які сімвалізуе Русь. Прадстаўленая выява — фрагмент харугвы перыяду Студзеньскага паўстання (выява з Музея Войска Польскага ў Варшаве).
На рэверсе сярэбранай манеты можна пабачыць фрагмент малюнка Валерыя Эльяша-Радзікоўскага «Паўстанцкі патруль 1863 г.». з выявай групы польскіх паўстанцаў. З левага боку — пячатка Нацыянальнага ўрада, увянчаная трохбаковым гербам з Арлом, Пагоняй і Міхалам Архангелам. Вакол герба бачны надпіс НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЎРАД. РОЎНАСЦЬ СВАБОДА НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ. На аверсе сярэбранай манеты адлюстраваны: стылізаваны харугва і зброя (косы, шабля, вінтоўка) перыяду Студзеньскага паўстання.
Крыніца: NBP