Беларускія ўлады хочуць выставіць на аўкцыён будынак у цэнтры Гродна, дзе размяшчалася сядзіба Польскай Мацежы Школьнай.
У будынку таксама 12 гадоў знаходзіўcя сацыяльны лiцэй, якi лічыўcя адным з найбуйнейшых польскіх навучальных устаноў у свеце. У верасні пляцоўку ліквідавалі. Рэжым Лукашэнкі абвінаваціў найстарэйшую польскую асветнiцкую арганізацыю ў Беларусі ў «правядзенні незаконнай адукацыйнай дзейнасці».
Беларускі рэжым таксама пераследуе незалежны Саюз палякаў Беларусі, многія актывісты якога былі вымушаныя эміграваць, а сябра Галоўнай рады Анджэй Пачобут ужо амаль два гады знаходзіцца пад вартай. Улады ў Мiнску пераследуюць Саюз палякаў за падтрымку дэмакратычнага грамадства падчас антыўладных пратэстаў у 2020 годзе.
Крыніца: wb24.org/IAR