Гісторыя харугваў студзеньскіх паўстанцаў пакладзена ў аснову фільма, які з сённяшняга дня можна глядзець на YouTube-канале прэзідэнта Польшчы.
Фільм пра Студзеньскае паўстанне створаны дзякуючы супрацоўніцтву Прэс-службы Канцылярыi прэм’ера Польшчы і Музея Войска Польскага. Гісторыю паўстанцкіх харугваў супрацоўнікі музея прадстаўляюць на прыкладзе харугваў атрада Юр’евіча: 21 юнака, якія прыйшлі з Кіева на дапамогу паўстанню. Гісторыкі абмяркоўваюць паходжанне трох гербаў і іх значэнне. Акрамя таго, прадстаўляюць месца, дзе стаяў дом — апошняя падпольная кватэра Рамуальда Траўгута.
Дакументальны фільм «Гісторыя, напісаная ў штандарах» быў прымеркаваны да 160-й гадавіны выбуху Студзеньскага паўстання.
Крыніца: prezydent.pl