Рэжыму мала нішчыць магілы і канфіскоўваць храмы. Стаў вядомы план Лукашэнкі «канчатковага вырашэння польскага пытання» ў Беларусі, піша тэлеграм-канал «Беларуская выведка».

Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам КДБ і асабістых сустрэч з кіраўніцтвам КДБ у заходніх абласцях Беларусі Лукашэнка зноў узняў «польскае пытанне», спаслаўшыся на «трывожныя сыгналы» расiйскіх спецслужбаў і абвінаваціўшы КДБ у «бяздзейнасці, паблажлівасці і нават сабатажу».

Беларускі дыктатар выбухнуў гневам, калі даведаўся пра дадзеныя беларускіх службаў аб уладальніках карты паляка і аб колькасці беларусаў, якія выязджаюць у Польшчу на працу, вучобу і ў палітычную эміграцыю.

Лукашэнка прапанаваў лічыць усіх, хто мае адносіны з Польшчай, «патэнцыйнымi здраднікамi» і запатрабаваў неадкладнай рэакцыі, назваўшы цяперашнюю сітуацыю будучай геапалітычнай катастрофай на захадзе Беларусі і перадумовай для будучай вайны.

Кіраўніку адміністрацыі Лукашэнкі загадана неадкладна падрыхтаваць «антыпольскую дзяржаўную праграму».

У выніку гэтых дзеянняў на ўзроўні дзяржаўнай ідэалогіі павінен запрацаваць устойлівы наратыў аб тым, што «Польшча рыхтуецца вярнуць усе тэрыторыі ў сваіх межах да 17 верасня 1939 г.»; Польшча і ўсё польскае будуць абвешчаныя «ворагамі дзяржавы нумар адзін».

Акрамя таго, КДБ было даручана істотна пашырыць сферу аператыўнай працы на «польскім напрамку» аж да выбарачнай забароны на выезд асобным катэгорыям грамадзян пад прэтэкстам «інтарэсаў нацыянальнай бяспекі».

Крыніца: Telegram, niezalezna.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)