Распачалося будаўніцтва Музея Аўгустоўскай аблавы, які размесціцца ў г.зв Дом Турка ў Аўгустове. У гэтым будынку знаходзiўся некалі былы штаб НКУС і Упраўлення Бяспекі, месца расстрэлу польскіх патрыётаў. Аўгустоўскі стараста Яраслаў Шляшыньскі афіцыйна перадаў Інстытуту Пілецкага дазволы на рэканструкцыю камяніцы.
Унутры будзе пабудаваны музей памяці ахвяр савецкай аблавы, якая праводзілася ў ліпені 1945 года на Сувальшчыне. Пакуль устаноўлены імёны каля 600 яе ахвяр, але эксперты кажуць, што загінулых магло быць да 2000 чалавек. У тым ліку ў Доме Турка ў цэнтры Аўгустова катавалі затрыманых.
Два гады таму будынак набыў Інстытут імя Пілецкага — польская дзяржаўная ўстанова культуры, якая падпарадкоўваецца Міністэрству культуры і нацыянальнай спадчыны. Мэта — стварэнне сучаснага музея. Пляцоўка павінна быць гатова да канца наступнага года.
Аўгустоўская аблава дагэтуль застаецца адной з найвялікшых, дагэтуль невысветленых трагедый у пасляваеннай гісторыі Польшчы. У ліпені 1945 г. з Аўгустоўшчыны і Сейненшчыны было арыштавана і выслана не менш за 600 чалавек. Палякаў вывезлі ў бок Беларусі і расстрэльвалі. Некаторыя польскія гісторыкі ў якасці магчымага месца расстрэлу называюць вёску Навумавічы Гродзенскай вобласці.