Прэзiдэнты Польшчы і Літвы Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа ўшанавалі сёння 160-ю гадавіну выбуху Студзеньскага паўстання. Падчас цырымоніі ў варшаўскай цытадэлі Анджэй Дуда падкрэсліў, што палякі, літоўцы, украінцы і беларусы змагаліся за тое, каб скінуць з сябе расiйскія кайданы, царскі прыгнёт, за свабоду і вяртанне ўласнай незалежнай дзяржавы.

– Мы тут разам. Прадстаўнікі народаў, якія змагаліся тады за скіданне расiйскіх кайданоў, за скіданне царскага прыгнёту, за свабоду, за вяртанне сваёй незалежнай дзяржавы, нашай супольнай Рэчы Паспалiтай, якую мы страцілі з-за ўмяшальніцтва суседнiх дзяржаў, казаў прэзідэнт Польшчы.

Дуда падзякаваў прэзідэнту Літвы разам з дэлегацыяй, амбасадару Украіны ў Польшчы і прадстаўнікам свабоднай, незалежнай і суверэннай Беларусі на чале са Святланай Ціханоўскай за іх прысутнасць на цырымоніі.

Анджэй Дуда адзначыў, што гэты час адзначыўся вельмі складаным лёсам нашай гісторыі, але гэта быў таксама надзвычай важны момант у гісторыі станаўлення нашых народаў, іх пачуцця сілы, ідэнтычнасці і волі да выжывання.

Прэзiдэнт адзначыў, што Студзеньскае паўстанне было найбуйнейшым і самым працяглым з усіх паўстанняў супраць захопнікаў за аднаўленне вольнай, сувэрэннай і незалежнай Рэчы Паспалітай. – Паўстанне працягвалася больш за 2 гады, у ім прынялі ўдзел больш за 200 тысяч чалавек. Паўстанцы гінулі, сотні тысяч потым былі сасланыя ў Сібір, іх чакаў лёс вандроўнікаў, многія былі пазбаўлены маёмасці, шанцу на годнае жыццё, магчымасці атрымаць адукацыю… – адзначыў ён.

Прэзідэнт згадаў цяперашнюю сітуацыю і Украіну, якая цяпер змагаецца за сваю свабоду. — Я веру, што Ўкраіна пераможа свайго нападніка, што Ўкраіна пераадолее расійскі націск, што яна ня толькі спыніць яго назаўсёды, але перш за ўсё, што яна дасць яму адпор, таксама дзякуючы нашай падтрымцы і падтрымцы іншых нашых саюзнікаў, якія з’яўляюцца часткай свабоднага, дэмакратычнага свету, – падкрэсліў прэзідэнт.

Як адзначыў Дуда, ён верыць, што свабода, дэмакратыя і воля да самавызначэння таксама будуць панаваць у Беларусі і беларускі народ дажыве да сваёй свабоды як часткі сваёй мірнай барацьбы за тое, чаго яна аб’ектыўна заслугоўвае – права на самавызначэнне на сваёй зямлі.

Падчас цырымоніі з прамовай выступіў прэзідэнт Літвы. Ліст прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага зачытаў амбасадар Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч.

Крыніца: prezydent.pl

Fot. Jakub Szymczuk/KPRP

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)