Хто можа вярнуцца ў Беларусь, а хто не, будзе вырашаць спецыяльная ўрадавая камісія на чале з генпракурорам. Пра гэта паведаміў сам пракурор Андрэй Швед, які ўзначаліць камісію.

«Прынятае прынцыповае рашэнне: будзе створаная міжведамасная камісія, якую ўзначаліць генеральны пракурор. У склад гэтай камісіі будуць уключаныя прадстаўнікі грамадскасці, дэпутацкага корпусу, службовыя асобы дзяржаўных органаў. Тыя, хто знаходзіцца за мяжой, жадае вярнуцца на радзіму, але чагосьці баіцца, будуць мець магчымасць звярнуцца (інфармацыя будзе размешчаная ва ўсіх сродках масавай інфармацыі) у камісію і атрымаць адпаведныя тлумачэнні — аб магчымасці вярнуцца, аб наяўнасці альбо адсутнасці нейкіх прэтэнзій з боку дзяржаўных органаў да гэтай канкрэтнай асобы», — расказаў генеральны пракурор.

Генпракурор Швед мае рэпутацыю ястраба, ён адна з цэнтральных постацяў у арганізацыі масавых рэпрэсій і парушэнняў законнасці ў 2020—2022 гадах.

Крынiца: nashaniva.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)