Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі заявіў, што заявы аб „польскіх канцлагерах” вынікаюць з недасведчанасці заходніх журналістаў, недастатковай папулярызацыі Польшчы і няведання нашай гісторыі. Такім чынам дыпламат пракаментаваў публікацыю мясцовых італьянскіх СМІ, у якой у дачыненні да нямецкага нацысцкага лагера Аўшвіц выкарыстоўваўся тэрмін «польскі канцлагер».
Амбасада Рэспублікі Польшча ў Італіі зрабіла дзейснае ўмяшанне адносна выкарыстання тэрміна. Заява апублікаваная ў газеце «Il Resto del Carlino», якая выдаецца ў Балонні. У апублікаваным артыкуле Асвенцым названы «польскім нацысцкім лагерам». Пасля ўмяшання польскай амбасады сайт газеты змяніў фармулёўку на «нацысцкі лагер».
Skuteczna interwencja @PLinItlia!
W artykule “il Resto del Carlino” niemiecki nazistowski obóz koncentracyjny #Auschwitz-Birkenau już nie jest “polskim łagrem nazistowskim”.
Dziękujemy redakcji @qn_carlino za szybką reakcję.@AuschwitzMuseum @MSZ_RP pic.twitter.com/BoYEez1hxQ
— Ambasciata di Polonia a Roma (@PLinItalia) January 23, 2023
Павел Яблоньскі ў эфіры Польскага радыё сказаў, што такія ўмовы звычайна грунтуюцца на няведанні, а не на злой волі.
«Грамадствы ва ўсім свеце мала ведаюць пра гісторыю Другой сусветнай вайны, акрамя гісторыі Халакосту, якая знаходзіцца ў цэнтры навучальных праграм ва ўсім свеце. Аднак часта няма інфармацыі пра іншыя нямецкія ці савецкія злачынствы супраць іншых народаў, польскага народу, патлумачыў ён.
Віцэ-міністр Павел Яблоньскі дадаў, што Міністэрства замежных спраў інтэнсіўна працуе над тым, каб рэагаваць на такія публікацыі і казаць пра гісторыю Польшчы, пра невытлумачальныя злачынствы супраць палякаў. «Гэта працэс, які зойме цэлыя гады», — сказаў ён.
Крыніца: polskieradio.pl
Фота: germandeathcampsnotpolish.com