Рэдакцыя медыяў Саюза палякаў на Беларусі ў супрацоўніцтве з Фондам «Свабода і дэмакратыя» прэзентавала сёння ў польскiм Сейме выставу прысвечаную дзейнасці і рэпрэсіям супраць польскага актывіста і журналіста Анджэя Пачобута. На вернісажы прысутнічалі прадстаўнікі беларускіх колаў у Польшчы і старшыня Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская.

– Наперадзе ў нас важная выстава, прысвечаная сучаснаму нязломнаму салдату. Выстава, якую мы павінны асвятляць вельмі шырока. Гэта герой сучаснасці, на якога варта раўняцца ўсім нам, асабліва маладому пакаленню. Я хацела бы, каб мы сёння ўзялі на сябе абавязацельства, што калі мы адновім дэмакратычную Беларусь, вінаватыя будуць пакараныя і ўсе, хто прыклаў руку да пакутаў Анджэя ды іншых вязняў – звярнулася віцэ-спікер Сейма Малгажата Гасеўская да сабраных гасцей.

З прамовай выступіла таксама Святлана Ціханоўская, якая згадала пра агульную гісторыю і герояў, якія звязваюць народы Польшчы і Беларусі. Сярод іх яна згадала і Анджэя Пачобута, які цяпер знаходзіцца ў закладніках рэжыму Лукашэнкі. – Анджэй – чалавек гонару, ён ніколі не здаваўся. Ён адмовіўся ісці на здзелкі з дыктатарам, адмовіўся прасіць аб памілаванні, нават у турме ён у душы застаецца свабодным чалавекам. Анджэй заўсёды пісаў праўду, хоць ведаў, што яму пагражае арышт. Гэта прыклад мужнасці для многіх беларусаў, гэта таксама сімвал беларуска-польскага сяброўства, падкрэсліла лідарка беларускай апазіцыі.

На вернісажы прысутнічалі таксама віцэ-маршалак Сейма Пётр Згажэльскі і кіраўнік Канцылярыі Агнешка Качмарска, яе намеснік Крысціян Млынарэк, а таксама дэпутаты, прадстаўнікі Канцылярыі прэзідэнта і амбасадар Польшчы ў Беларусі.

Прадстаўленая экспазіцыя складаецца з некалькіх пано, на якіх прадстаўлены фотаздымкі Анджэя Пачобута, якія прадстаўляюць яго дзейнасць як журналіста, публіцыста і змагара за правы палякаў у Беларусі, а таксама фотаздымкі з дэманстрацый, якія праводзіліся ў яго абарону. Выставу можна паглядзець і ў інтэрнэт-версіі.

fot. Anna Strzyżak/Kancelaria Sejmu

fot. Anna Strzyżak/Kancelaria Sejmu

fot. Anna Strzyżak/Kancelaria Sejmu

fot. Anna Strzyżak/Kancelaria Sejmu

fot. Anna Strzyżak/Kancelaria Sejmu

fot. Anna Strzyżak/Kancelaria Sejmu

Крыніца: sejm.gov.pl

Fot. Anna Strzyżak/Kancelaria Sejmu

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)