Гродзенскi абласны суд працягвае разгляд крымінальнай справы супраць вядомага журналіста і дзеяча польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута.
Судовы працэс, які пачаўся 16 студзеня, вядзе суддзя Дзмітрый Бубенчык.
Палітзняволенага журналіста абвінавачваюць у закліках да дзеянняў абмежавальнага характару, якія скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).
Зараз на судзе дапытваюць сведак.
Андрэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года. Яму пагражае да 12 гадоў зняволення.
Крынiца: nashaniva.com