Найбольшага поспеху ў кар’еры дабілася польская тэнісістка Магда Лінет, якая пасля перамогі над Каралінай Плішкавай увайшла ў чацвёрку наймацнейшых на турніры Вялікага шлема ў Мельбурне.
Гэта «турнір жыцця» Магды Лінет. Амаль 31-гадовая польская тэнісістка (яе дзень нараджэння 12 лютага) пасля перамогі над чэшкай Каралінай Плішкавай з лікам 6:3, 7:5 выйшла ў паўфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў Мельбурне.
Ніколі яшчэ ў сваёй кар’еры Магда не дасягала поспеху на турнірах такога рангу. На турнірах Вялікага шлема яе лепшымі вынікамі да гэтага часу былі трэція раунды.
Выдатнае выступленне Лінетт у Мельбурне дазволіць ёй падняцца ў сусветным рэйтынгу больш чым на 20 пазіцый. У «жывым рэйтынгу» пасля гэтай перамогі яна займае 22-е месца.
Наступнай саперніцай полькі – ужо ў фінале – будзе беларуска Арына Сабаленка, якая выйграла ў сваім чвэрцьфінале ў харваткі Донны Векіч.
Крынiца: polskieradio.pl