Польскія і літоўскія cалдаты былі пахаваныя разам на могілках у Курлішках пад Вільняй. Іх парэшткі былі знойдзены ў мінулым годзе групай Бюро пошуку і ідэнтыфікацыі Інстытута нацыянальнай памяці.
Пошукі месца пахавання пачаліся ў 2019 годзе. Толькі летась была знойдзена занядбаная магіла, дзе знаходзiлася 14 целаў. Пасля генетычных і антрапалагічных даследаванняў было вырашана пахаваць загінулых на новых могілках у Курлішках каля Еўя.
Як падкрэсліў намеснік дырэктара Цэнтра вывучэння генацыду і супраціву Літвы, «сёння мы шкадуем аб тагачасным разладзе паміж намі і смуткуем па тых, хто загінуў».
– Zarówno dla Polaków jak i dla Litwinów pamięć o tych, którzy przelewali krew za ojczyznę jest silnym spoiwem naszych narodowych tożsamości – mówił prof. Krzysztof Szwagrzyk, zastępca Prezesa IPN podczas uroczystości pogrzebowej. pic.twitter.com/6CuEVs6GvR
— Poszukiwania IPN (@PoszukiwaniaIPN) January 27, 2023
Сумеснае пахаванне воінаў, якія загінулі ў братазабойчай барацьбе ў 1919-1920 гг., з’яўляецца гістарычным сімвалам у гісторыі польскага і літоўскага народаў. А як кажуць гісторыкі, ёсць час вайны і час прабачэння.
Крынiца: wb24.org/wilno.tvp.pl