У Вільні і Салечніках (Шальчынiнкай) адбылася прэзентацыя другога тома выдання “Яны засталіся на Усходзе. Слоўнік польскай інтэлігенцыі ў СССР». Сустрэчы адбыліся ў рамках праекта Інстытута нацыянальнай памяці «Прыпынак гiсторыя» у Лiтве.
У слоўніку прадстаўлены бiяграфii святароў, настаўнікаў, навукоўцаў і іншых прадстаўнікоў польскай эліты, якія засталіся ў СССР пасля 1945 года. «Адны не хацелі, а іншыя не маглі трапiць у пасляваенную Польшчу. Яны ўзялі на сябе місію супрацьстаяння саветызацыі, захавання мовы і культуры, захавання веры. Яны не імкнуліся да вялiкай пашаны, не разлічвалі ні на ордэны, ні на прызнанне. Як салдаты на страчаных заставах, яны выконвалі сваю службу, не зважаючы на яе драматычныя наступствы — савецкія турмы і лагеры, рэпрэсіі…» — падае публікацыя Выдавецтва IPN.
«Слоўнік польскай інтэлігенцыі ў СССР 1945–1991» — чарговае выданне, прысвечанае палякам Літвы, Беларусі і Украіны.
Рэдактар слоўніка Адам Хлебовіч, дырэктар Упраўлення нацыянальнай адукацыі Інстытута нацыянальнай памяці.
Крынiца: IPN/wilno.tvp.pl