У мінулую пятніцу, у дзень памяці ахвяр савецкага злачынства ў Канюхах, скаўты ўзгадвалі трагічныя падзеі 79-гадовай даўніны. Памяць пра іх яшчэ жывая. Арганізатарам мерапрыемства выступіла самакіраванне Шальчынінскага раёна.

29 студзеня ля крыжа ў Канюхах зноў запалілі свечкі, усклалі кветкі і адслужылі малітву. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел віцэ-мэр Шальчынінскага краю Ганна Есвілені, намеснік дырэктара адміністрацыі самакіравання Шальчынінскага краю Гжэгаж Юрго, дарадца бургамістра Вальдэмар Сліжэўскі, стараста гміны Гервіска Валерыюс Івашка, стараста Бутрыманскай гміны Ванда Бельская, скаўты Гімназіі ім. Я. Снядэцкага ў Салечніках, прадстаўнікі Гімназіі ім. А. Крэпштуль у Бутрыманцах, пробашч Бутрыманскай парафіі кс. Юзэф Ашкеловіч.

Айцец Юзэф Ашкеловіч і іншыя ўдзельнікі ўрачыстасцяў маліліся аб супакоі загінуўшых у трагічных абставінах.

«Молімся за мучанікаў. Па-чалавечы можна сказаць, што яны прайгралі бітву, але паводле хрысціянскай традыцыі яны перамаглі, змылі грахі і пайшлі на неба. Цана была высокая, але яны выйгралі. Пасеяўшы смерць, людзі трапляюць на суд Божы, пакутуюць. Таму давайце заўсёды думаць так, як нас вучыць Бог – можна часова выйграць, але можна і сапраўды прайграць, – сказаў кс. Ашкеловіч.

Стараста Валерыюс Івашка звярнуўся да моладзі, падзякаваўшы за дапамогу ў выхаванні гістарычнай памяці. Паводле яго слоў, магчыма, сённяшняя моладзь не да канца разумее, навошта яна наведвае Канюхi, чаму гэтае месца важнае, але дзякуючы гэтаму памяць аб той страшнай трагедыі будзе перададзена наступным пакаленням.

Па заканчэнні ўрачыстасці удзельнiкi акружылі помнік і, згодна з навучаннем скаўтаў, паціснулі адзін аднаму рукі. Жывым ланцугом усе разам паказалі, што памяць жывая.

Канюхі — вёска, якая некалі знаходзілася ў Лідскім павеце каля Рудніцкай пушчы. У ноч з 28 на 29 студзеня 1944 года на невялікую вёску, населеную пераважна палякамі, напалi савецкія партызаны.

Крынiца: salcininkai.lt

Fot. salcininkai.lt

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)