Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і яго жонка Агата Корнхаўзер-Дуда сустрэліся ў Рызе з латвійскімі палякамі. Прэзiдэнт уручыў дзяржаўныя ўзнагароды, падзякаваўшы ўзнагароджаным за вялікі ўклад у пабудову польска-латвійскіх стасункаў і захаванне памяці пра польскую традыцыю.
Гэта ўзнагароды за цяжкую, шматгадовую працу, за ваш велізарны ўклад у штодзённае ўмацаванне польска-латвійскіх стасункаў і захаванне польскай традыцыі і культуры тут, у Латвіі, падкрэсліў Анджэй Дуда.
У сваёй прамове прэзідэнт нагадаў пра агульную гісторыю і адзначыў, што палякі змагаліся плячом да пляча з латышскімі салдатамі ў абароне ад савецкай улады. «Гэта былі цудоўныя дні, гэта былі дні перамогі. Потым надышлі цяжкія дні, рабства – з аднаго боку, дзесяцігоддзі адсутнасці дзяржаўнасці ў Латвіі – з другога, – сказаў ён, дадаўшы, што нам удалося вярнуць свабоду.
Прэзідэнт таксама ўручыў польскім грамадзкім установам сцягі Польшчы.
Польская меншасць у Латвіі налічвае каля 45 000 чалавек (2%) і з’яўляецца чацвёртай па колькасці нацыянальнай меншасцю ў краіне.
Prezydent @AndrzejDuda z Małżonką spotkali się w Rydze z łotewskimi Polakami.
Prezydent wręczył odznaczenia państwowe, dziękując uhonorowanym za wielki wkład pracy w budowanie relacji polsko–łotewskich oraz budowanie pamięci polskiej tradycji.https://t.co/FkqBYMMhaZ pic.twitter.com/g8Phq1qJ5F
— Kancelaria Prezydenta (@prezydentpl) January 31, 2023
Крыніца: prezydent.pl